cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Пантыфік просіць маліцца за Касцёл у Чылі

Пантыфік просіць маліцца за Касцёл у Чылі - EPA

25/04/2018 15:52

Папа просіць маліцца за Касцёл у Чылі. Ён прыме ў канцы гэтага тыдня ахвяр сексуальнага гвалту з боку некаторых святароў, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк.

Францішак чакае ў Ватыкане Хуана Карласа Круза, Хамэса Гамільтана і Хасэ Андрэса Мурыльё. Пантыфік дзякуе ім за прыняцце запрашэння. Падчас асабістай і братняй сустрэчы ён хоча папрасіць прабачэння, падзяліць іх боль і сорам, што вынеслі, і, перш за ўсё, выслухаць усе іх прапановы, каб пазбегнуць паўтарэння заганных фактаў, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.

Святы Айцец прыме ўзгаданых асоб індывідуальна, што дасць магчымасць кожнаму з іх размаўляць з ім столькі, колькі неабходна.

Францішак просіць маліцца за Касцёл у Чылі ў гэты балючы момант, у надзеі, што ўзгаданыя сустрэчы пройдуць у атмасферы “спакойнага даверу” і стануць неабходным крокам для таго, каб выправіць і пазбегнуць назаўжды злоўжыванняў сумлення, улады, і, асабліва, сексуальнага гвалту ў Касцёле, гаворыцца ў заяве Святога Пасаду.


25/04/2018 15:52