cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Францішак моліцца за жыхароў Карэйскага паўвострава

Францішак моліцца за жыхароў Карэйскага паўвострава - AP

25/04/2018 13:08

25 красавіка 2018 г., падчас агульнай аўдыенцыі Францішак спаслаўся на хуткія перамовы паміж кіраўніцтвам Рэспублікі Карэя і Карэйскай Народнай Рэспублікі, заклікаючы да малітвы за іх паспяховую рэалізацыю.

“У гэтую пятніцу, 27 красавіка ў Пханмунджом пройдзе міжкарэйскі саміт, у якім возьмуць удзел лідэры двух Карэй, спадар Мун Чжэ Ін і спадар Кім Чэн Ын. Гэтая сустрэча стане зручнай нагодай для рэалізацыі празрыстага дыялогу і канкрэтнага шляху прымірэння, а таксама адноўленага братэрства, для гарантавання міру на Карэйскім паўвостраве і ва ўсім свеце”, - сказаў Пантыфік пасля абвяшчэння катэхезы.

Ён паабяцаў карэйцам “асабістую малітву і блізкасць ўсяго Касцёла”. “Апостальская Сталіца суправаджае, падтрымлівае і заахвочвае ўсе карысныя і шчырыя ініцыятывы на карысць пабудовы лепшай будучыні, у духу сустрэчы і сяброўства паміж народамі”, - звярнуў увагу Папа. 

Францішак заклікаў “тых, хто мае прамую палітычную адказнасць” да “адважнай надзеі” і жадання быць “будаўнікамі міру”. “У той жа час, я заклікаю іх з надзеяй працягваць ісці па шляху агульнага дабра”, - сказаў ён і запрасіў вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра разам памаліцца “Ойча наш” у інтэнцыі карэйцаў, якія жывуць па абодвух баках мяжы.

Пханмунджом знаходзіцца паміж дзвюма дзяржавамі, мяжа праходзіць прама па тэрыторыі гэтага пункта. У пасёлку размяшчаецца Аб’яднаная зона бяспекі. Там традыцыйна арганізуюць перамовы па пытаннях, што тычацца дзвюх краін Карэйскага паўвострава.

У сакавіку лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прыняў у Пхеньяне дэлегацыю высокапастаўленых асоб з Сеула. Гэтыя перамовы сталі першымі з моманту яго прыходу да ўлады ў 2011 г. На парадак дня вынеслі пытанні ўмацавання міру на Карэйскім паўвостраве. Саміты Паўночнай і Паўднёвай Карэі раней праходзілі ў 2000 і 2007 гг.


25/04/2018 13:08