cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Кардынал пра вынікі свайго візіту у Саудаўскую Аравію

Кардынал пра вынікі свайго візіту у Саудаўскую Аравію - RV

27/04/2018 13:11

Будучыня людзей розных рэлігій ляжыць у адукацыі. Не можа быць так, што хрысціяне лічацца грамадзянамі другой катэгорыі. Пра гэта сказаў кардынал Жан-Луі Таран пасля свайго візіту ў Саудаўскую Аравію.

Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу быў першым высокапастаўленым прадстаўніком Святога Пасаду, які наведаў ісламскую дзяржаву. Ён адзначыў, што візіт з’яўляецца першым крокам на шляху далейшага ўзаемнага збліжэння. Падчас сваіх сустрэч і выступленняў у Саудаўскай Аравіі іерарх заклікаў паважаць рэлігійную свабоду і звяртаў увагу на важнасць адукацыі.

“Я перакананы, што ўсе рэлігіі павінны супрацьстаяць дзвюм пагрозам: тэрарызму і невуцтву. Будучыня залежыць ад адукацыі, няма ніякіх іншых інструментаў. Падчас маіх сустрэч я надаваў гэтаму вялікую ўвагу: трэба, каб у саудаўскіх школах казалі добра аб хрысціянах і не-мусульманах; яны ніколі не могуць разглядацца ў якасці грамадзян другой катэгорыі”,- сказаў кардынал Таран. 

На гэтым узроўні, лічыць іерарх, трэба прадпрымаць сапраўды шмат намаганняў. “Я быў рады, калі кароль сказаў мне, што ён прызнае і шануе той уклад, які хрысціяне ўносяць у будаўніцтва Саудаўскай Аравіі. Гэты візіт стаў важным крокам на шляху да ўзаемнага супрацоўніцтва. Тое, што і папа Францішак, і кароль уключыліся ў яго падрыхтоўку, і той факт, што было падпісана двухбаковае пагадненне, сведчыць пра тое, што краіна хоча змяніць свой імідж”, - сказаў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

Акрамя сустрэч з прадстаўнікамі ісламу, у рамках свайго візіту ў Саудаўскую Аравію кардынал Таран узначаліў нядзельную Эўхарыстыю, у якой прынялі ўдзел хрысціяне – галоўным чынам эмігранты, якія працуюць у гэтай краіне. Між іншым, ён запэўніў у гатоўнасці Апостальскай Сталіцы спрыяць “інтэлектуальнай і прафесійнай фармацыі” гэтых людзей.


27/04/2018 13:11