2018-04-28 15:33:00

Францішак глыбока ўзрушаны смерцю Альфі Эванса


“Я глыбока ўзрушаны смерцю маленькага Альфі. Сёння асабліва малюся за яго бацькоў, а Бог Айцец няхай прыме яго ў свае ласкавыя абдымкі”, - напісаў Святы Айцец 28 красавіка 2018 г. праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Twitter”.

23-месячны Альфі Эванс адышоў у вечнасць у 2.30 па сярэднееўрапейскім часе ў шпіталі англійскага горада Ліверпуль. Хлопчык меў цяжкія пашкоджанні галаўнога мозгу, якія ўзніклі ў выніку невядомага неўралагічнага захворвання. Згодна з рашэннем судовых органаў Вялікабрытаніі, 23 красавіка 2018 г. ён быў адключаны ад сістэмы жыццязабеспячэння, а бацькам дзіцяці было забаронена вывозіць яго на лячэнне ў іншыя краіны.

На працягу апошніх тыдняў Францішак некалькі разоў публічна заклікаў зрабіць усё магчымае для таго, каб захаваць жыццё хлопчыка, а таксама асабіста сустрэўся з яго бацькамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.