cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Папа: кожнае штодзённае дзеянне – нагода для святасці

Пантыфік: кожнае штодзённае дзеянне – нагода для святасці - AP

29/04/2018 13:43

“Кожная дзейнасць - праца і адпачынак, сямейнае і сацыяльнае жыццё, выкананне палітычных, культурных і эканамічных абавязкаў - кожны від дзейнасці, малы ці вялікі, калі перажываецца ў аб’яднанні з Езусам і са стаўленнем любові і служэння, з’яўляецца нагодай, каб жыць поўнасцю хростам і евангельскай святасцю”, - падкрэсліў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Regina Coeli”, якая 29 красавіка 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Божае Слова, таксама і ў гэтую пятую Велікодную нядзелю, працягвае паказваць нам шлях і ўмовы, каб быць супольнасцю Уваскрослага Езуса , - звярнуў увагу Папа. -  У мінулую нядзелю была падкрэслена сувязь паміж вернікам і Езусам Добрым Пастырам. Сёння Евангелле прапануе нам той момант, у якім Езус прадстаўляе сябе як праўдзівая вінаградная лаза і заклікае нас заставацца аб’яднанымі з Ім, каб прынесці багаты плён (Ян 15,1-8). Лаза – гэта расліна, якая ўтварае адзінае цэлае з галінамі; і галіны плённыя толькі тады, калі аб’яднаныя з лазой. Гэтыя адносіны з'яўляюцца таямніцай хрысціянскага жыцця, і евангеліст Ян выказвае гэта дзеясловам “застацца”, які  ў сённяшнім урыўку паўтараецца сем разоў. “Заставайцеся ўва Мне”, - кажа Пан. Заставацца ў Пану...

Справа ў тым, што каб заставацца з Панам, трэба знайсці мужнасць выйсці з сябе саміх, з нашага камфорту, з нашай вузкай і ахоўванай прасторы, каб сустрэць у адкрытым моры патрэбы іншых і даць шырокае дыханне нашаму хрысціянскаму сведчанню ў свеце. Гэтая адвага выйсці з самога сябе і сустрэць у патрэбе іншых, народжана верай ва Уваскрослага Пана і ўпэўненасцю, што Яго Дух суправаджае нашу гісторыю. Адзін з саміх спелых плёнаў, якія нараджаюцца ад зносін з Хрыстом, з’яўляецца, на самай справе, прыхільнасць дабрачыннасці ў адносінах да іншых, любячы братоў з самаадрачэннем ад сябе самога, аж да канца так як сам Езус палюбіў нас. Дынамізм любові веруючага не з'яўляецца вынікам стратэгій, не вынiкае са знешняга клопату, з сацыяльных ці ідэалагічных пытанняў, але нараджаецца ад сустрэчы з Езусам і ад нашага “застацца” ў Езусе. Ён для нас з’яўляецца вінаграднай лазой, ад якой мы бярэм сок, гэта значыць, “жыццё”, каб прынесці іншы лад жыцця і страціць сябе, даючы першараднае значэнне - апошнім.

Калі мы блізкія з Панам так, як блізкія і злучаныя паміж сабой вінаградныя лозы і галінкі, мы будзем здольныя прынесці плён новага жыцця, міласэрнасці, справядлівасці і супакою, якія ўзнікаюць з адносін з Уваскрослым Панам.  Гэта тое, што зрабілі святыя, тыя, хто жыў ва ўсёй паўнаце хрысціянскага жыцця і ў сведчанні любові, таму што яны былі праўдзівымі галінкамі жыцця Пана. Але, каб быць святымі, “няма неабходнасці быць біскупам, святаром,  законнікам, законніцай. [...] Усе мы, ўсе, пакліканы быць святымі, жывучы з любоўю і прапануючы кожнаму свае ўласныя сведчанні ў штодзённых занятках, там дзе знаходзімся (Gaudete і інш Exsultate, 14). Усе мы пакліканы да святасці. Мы павінны быць святымі з гэтым багаццем, якое мы атрымліваем ад Уваскрослага Пана. Кожная дзейнасць - праца і адпачынак, сямейнае і сацыяльнае жыццё, выконванне палітычных, культурных і эканамічных абавязкаў, - кожны від дзейнасці, малы ці вялікі, калі ён перажываецца ў аб’яднанні з Езусам і са стаўленнем любові і служэння, з’яўляецца нагодай, каб жыць поўнасцю хростам і евангельскай святасцю.

Няхай дапамагае нам Марыя, Каралева Святых і мадэль ідэальных адносін са сваім боскім Сынам. Няхай нас навучыць заставацца ў Езусе, як галінкі і вінаградная лаза, і ніколі больш не адлучацца ад Яго любові. Мы нічога не можам зрабіць без Яго, таму што нашае жыццё - гэта жывы Хрыстус, прысутны у Касцёле і ў свеце”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў сабраных на плошчы св. Пятра рымлян і пілігрымаў і папрасіў іх не забывацца пра малітву за яго.

Ян Мойсік


29/04/2018 13:43