2018-04-29 14:21:00

Папа адзначыў прыклад новай польскай благаслаўлёнай


Святы Айцец заклікаў пасля малітвы “Regina Coeli” браць узор з новай благаслаўлёнай Ганны Хшаноўскай, якая была паднесена да хвалы алтароў у польскім Кракаве 28 красавіка 2018 г.

“Учора ў Кракаве была абвешчана благаслаўлёнай Ганна Хшаноўская, свецкая верніца, якая прысвяціла сваё жыццё догляду за хворымі. У іх бачыла аблічча церпячага Езуса. Падзякуем Богу за сведчанне гэтай апосталкі хворых і намагаймася браць з яе прыклад”, сказаў Папа.

Анна Хшаноўская, медсястра, запачаткавальніца дамашняй апекі над хворымі, якім прысвяціла сваё асабістае жыццё, сілы і час. Была блізкай супрацоўніцай Караля Вайтылы, будучага Папы, св. Яна Паўла ІІ. Нарадзілася 7 кастрычніка 1902 года ў Варшаве. Устанавіла стандарты сучаснай медыцынскай дапамогі для хворых, фундаментам якой не з'яўлялася толькі палёгка фізічнага болю, але таксама і духоўная дапамога. Памерла 29 красавіка 1973 г.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.