2018-04-30 15:23:00

Папа: бараніць агеньчык жыцця нават пасярод цёмнай ночы


“Кожнае чалавечае жыццё з’яўляецца ўнікальным, і калі хвароба рэдкая альбо вельмі рэдкая, на першым месцы павінна стаяць жыццё”, - сцвердзіў Святы Айцец падчас сустрэчы з членамі асацыяцыі “Una vita rara” (Рэдкае жыццё) – бацькамі і валанцёрамі, якія спрыяюць навуковым даследаванням і салідарнасці з пакутуючымі ад рэдкіх захворванняў. Аўдыенцыя адбылася 30 красавіка 2018 г. у ватыканскім Апостальскім палацы. 

Спасылаючыся на сведчанне бацькоў 15-гадовага Давідэ, пакутуючага ад рэдкага прыроджанага захворвання галаўнога мозгу, Францішак заўважыў, што яно было прасякнута пазітыўным позіркам, які з’яўляецца сапраўдным “цудам любові”. “Любоў робіць гэта: дазваляе бачыць дабро таксама ў негатыўнай сітуацыі, дазваляе бараніць агеньчык пасярод цёмнай ночы”, - сказаў Папа.

Паводле Францішка, любоў чыніць таксама іншы цуд: дапамагае заставацца адкрытымі на іншых людзей, быць салідарнымі, нават нягледзячы на пакуты і прыгнятаючую сітуацыю штодзённасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.