cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Папа: перадача веры – гэта не празелітызм

Папа: перадача веры – гэта не празелітызм

03/05/2018 15:23

Перадача веры не азначае практыкавання празелітызму – гэта сведчанне з любоўю, заўважыў Францішак 3 мая 2018 г., падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У гаміліі ён спаслаўся на першае літургічнае чытанне свята апосталаў Філіпа і Якуба (1 Кар 15, 1-8). Святы Павел, звяртаючыся да Карынцянаў, кажа, сярод іншага: “Я перадаў вам тое, што і сам прыняў”.

Папа адзначыў, што перадача веры не азначае “прапанавання інфармацыі”; гэта “фарміраванне сэрца” ў “веры ў Езуса Хрыста”. Гэта не механічнае вывучэнне зместу кнігі ці пэўных паняццяў, але “плённасць у перадачы веры”, на вобраз Касцёла, які з’яўляецца “Маці” і нараджае “дзяцей у веры”.

Францішак нагадаў, што перадача веры ад пакалення да пакалення ажыццяўляецца ў атмасферы любові і пяшчоты. Адзначыў, што ў італьянскай рэчаіснасці ў гэтым працэсе часта адыгрываюць важную ролю людзі, якія даглядаюць за пажылымі або няпоўнаспраўнымі. Часта, гэта жынчыны з-за мяжы, што дапамагаюць расці ў веры асобам, якімі апякуюцца.

Затым Святы Айцец падкрэсліў ролю сведчання ў перадачы веры. Ён нагадаў словы Бэнэдыкта XVI, які сказаў, што Касцёл расце не дзякуючы празелітызму, але праз прывабнасць і сведчанне. Сведчанне аб тым, у што верым, апраўдвае нас перад Богам і выклікае цікаўнасць у сэрцы іншага чалавека, што, у сваю чаргу, выкарыстоўвае Святы Дух, робячы сваю справу.

“Касцёл верыць прыцягваючы да сябе, расце за кошт гэтага. А перадача веры адбываецца праз сведчанне ці нават мучаніцтва. Калі бачна адпаведнасць нашага жыцця таму, што кажам, заўсёды нараджаецца цікаўнасць: “Чаму гэты чалавек так жыве? Чаму прысвячае сваё жыццё іншым?”. І гэта цікаўнасць становіцца насеннем, што прымае і развівае Святы Дух. Перадача веры робіць нас праведнымі, апраўдвае нас. Вера апраўдвае нас, а перадаючы яе, дорым іншым сапраўдную справядлівасць”, - сказаў Папа падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты.


03/05/2018 15:23