cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад: новая інструкцыя па вывучэнні кананічнага права

Святы Пасад: новая інструкцыя па вывучэнні кананічнага права - AFP

03/05/2018 15:35

3 мая 2018 г. была апублікавана інструкцыя Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі пад назвай “Вывучэнне кананічнага права ў святле рэформы сужэнскага працэсу”. Дакумент грунтуецца на двух Апостальскіх лістах у форме “motu proprio” папы Францішка: “Mitis Iudex Dominus Iesus” і “Mitis et misericors Iesus”, прысвечаных рэформе кананічных працэсаў па прызнанні несапраўднасці сужэнства. 

Дакумент павінен паспрыяць лепшай фармацыі супрацоўнікаў касцёльных судоў, а таксама тых, хто працуе ў сферы душпастырства сем’яў і сямейнага кансультавання. Адпраўным пунктам для яго падрыхтоўкі стала Апостальская адгартацыя Францішка “Amoris laetitia”, у якой, між іншым, гаворыцца аб неабходнасці зрабіць больш даступнымі працэдуры прызнання несапраўднасці сужэнства. 

Звычайным парадкам для падрыхтоўкі будучых касцёльных “кананістаў”, згодна з Апостальскай канстытуцыяй “Veritatis gaudium”, па-ранейшаму застаецца атрыманне ступені ліцэнцыята па кананічным праве. Згодна з новай  інструкцыяй, прадугледжваецца таксама атрыманне спецыяльнага дыплома ў галіне сужэнскага і працэсуальнага права асобамі, вызваленымі Найвышэйшым Трыбуналам Апостальскай Сігнатуры ад абавязку атрымання акадэмічнай ступені. Для іншых супрацоўнікаў касцёльных судоў, якія не абавязаны мець акадэмічную ступень, устанаўліваецца адмысловы адукацыйны курс. Прадугледжваецца таксама магчымасць атрымання належнай мінімальнай падрыхтоўкі для сужэнскіх і сямейных дарадчыкаў.

У новай Інструкцыі падкрэсліваюцца асноўныя патрабаванні да навучальных устаноў, у якіх выкладаецца кананічнае права. Цяпер тэалагічныя факультэты змогуць ствараць Дэпартаменты кананічнага права, а юрыдычныя факультэты каталіцкіх універсітэтаў – Кафедры кананічнага права. Інструкцыя заахвочвае таксама да вывучэння кананічнага права ў рамках курса бакалаўрыята на тэалагічных факультэтах, дзе яно павінна выкладацца штатным выкладчыкам. Такім чынам, дакумент мае на мэце падтрымаць і паглыбіць прававую культуру ў Касцёле.

Каталіцкія навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць спецыялістаў у кананічным праве, павінны абнавіць свае праграмы ў адпаведнасці з нормамі дакумента да пачатку 2019-2020 акадэмічнага года.


03/05/2018 15:35