2018-05-05 12:34:00

Епіскапаты ЕС аб еўраінтэграцыі Заходніх Балкан


Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) выказала пажаданне, каб працэс еўрапейскай інтэграцыі краін Заходніх Балкан быў заснаваны на справядлівым і адказным партнёрстве, якое паспрыяе развіццю асоб, сем’яў і супольнасцяў, на карысць паяднання і трывалага міру ў рэгіёне.

Пасля нядаўняй публікацыі “Стратэгіі Еўрапейскага Саюза па Заходніх Балканах”, 15 мая ў Сафіі адбудзецца першы за апошнія 15 гадоў саміт лідэраў краін-членаў ЕС з кіраўнікамі краін былой Югаславіі і Албаніі.

“COMECE” вырашыла ўнесці свой уклад у гэты дыялог, падрыхтаваўшы ў супрацоўніцтве з мясцовымі Касцёламі дакумент пад назвай “Еўрапейская інтэграцыя Заходніх Балкан – абяцанне жыцця і крыніца развіцця?”. Ён змяшчае ацэнку сітуацыі ў рэгіёне, а таксама прапануе разважанні і рэкамендацыі для ўдзельнікаў саміту ў Сафіі. У ім таксама падкрэсліваецца ўклад Касцёлаў і рэлігійных супольнасцяў у развіццё і мір. Рэкамендуецца ў большай ступені ўлічваць іх ролю і дзейнасць у працэсе еўрапейскай інтэграцыі.

Стратэгія, якую прапануе Еўрапейскі Саюз, вызначае план дзеянняў з шасцю канкрэтнымі флагманскімі ініцыятывамі, накіраванымі на канкрэтныя вобласці, якія прадстаўляюць агульны інтарэс: вяршэнства права, бяспека і міграцыя, сацыяльна-эканамічнае развіццё, транспарт і сувязь, лічбавае развіццё, прымірэнне і добрасуседскія адносіны. Канкрэтныя дзеянні ў гэтых абласцях прадугледжаны паміж 2018 і 2020 гг.








All the contents on this site are copyrighted ©.