cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа: новыя ідэалогіі заснаваныя на старых мадэлях

Папа: новыя ідэалогіі заснаваныя на старых мадэлях - AP

07/05/2018 15:53

Францішак напісаў прадмову да сабрання твораў Бэнэдыкта XVI аб адносінах паміж верай і палітыкай, што ўбачыць свет 11 мая 2018 г. Спасылаючыся на канфрантацыю Ёзэфа Ратцынгера з нацысцкім таталітарызмам і марксізмам, Пантыфік указвае на рызыкі новых ідэалогій, заснаваных на старых мадэлях: абсалютызацыю дзяржавы і адмову ад факту, што чалавек залежыць ад Бога і створаны Ім.

Для таго, каб абараніць чалавека ад усіх відаў ідэалагічнага рэдукцыянізму, трэба прызнаць, што паслухмянасць Богу з’яўляецца мяжой чалавечага паслушэнства дзяржаве. І прыняцце гэтага выкліку ў час эпахальных пераўтварэнняў, якія мы перажываем сёння, азначае, што трэба бараніць сям’ю, патлумачыў Францішак. 

У кароткім тэксце ён прыводзіць асноўныя этапы развіцця думкі Ратцынгера адносна суадносін веры і палітыкі, пачынаючы з рэфлексіі аб мяжы падпарадкавання дзяржаве, што ўзнікае з непасрэднага вопыту нацысцкага таталітарызму.

Будучы Папа, працуючы побач з Янам Паўлам ІІ, сутыкнуўся і з праблемай марксісцкай ідэалогіі. Ён дэманструе, што яе асноўная праблема заключаецца ў адмове ад залежнасці ад Бога. Адсюль памылковае разуменне адкуплення, якое выяўляецца ў вызваленні ад усіх залежнасцяў. Між тым, адзіны шлях, які вядзе да вызвалення – гэта поўная залежнасць ад Божай любові.

Францішак адзначае, што спакуса адмаўлення залежнасці чалавека ад Бога і яго паходжання ад Творцы сёння зноў вельмі актуальная і з’яўляецца ў новых формах. У прыватнасці, ён згадвае небяспеку каланізацыі сумлення ідэалогіяй, якая адмаўляе глыбокую ўпэўненасць у тым, што чалавек існуе як мужчына і жанчына, на якіх была ўскладзена задача перадачы жыцця. Ён таксама кажа пра ідэалогію, якая вядзе да запланаванай “вытворчасці” чалавечых істот і праве на іх знішчэнне. 

Ёзэф Ратцынгер, - піша Францішак - паказвае нам, што гэтыя ілюзорныя правы чалавека, накіраваныя на яго самаразбурэнне, маюць адзін агульны назоўнік у адмаўленні залежнасці чалавека ад Бога, адмаўленні, што ён з’яўляецца Яго стварэннем і жадае Яго. Пантыфік далей сцвярджае, што адмаўленне гэтай залежнасці прыводзіць да вырачэння ад сапраўднай велічы чалавека, асноў яго свабоды і годнасці.

Менавіта ў гэтым кантэксце Папа паказвае на неабходнасць абароны сям’і ў наш час. Ён цытуе вядомыя словы Яна Паўла II, што “будучыня чалавецтва праходзіць праз сям’ю”.


07/05/2018 15:53