cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік: галеча, насілле і карупцыя – фундамент рабства

Пантыфік: галеча, насілле і карупцыя – фундамент рабства - REUTERS

08/05/2018 13:06

Патрэбна глыбокае разуменне праблемы сучаснага рабства, лічыць Папа. У сваім відэа-пасланні да ўдзельнікаў міжнароднага форуму, прысвечанага гэтай праблематыцы, ён звярнуў увагу на неабходнасць падтрымкі бедных і абяздоленых, якія становяцца першымі ахвярамі гэтай з’явы.

Хрысціяне пакліканы да развіцця супрацоўніцтва ў мэтах пераадолення ўсіх форм няроўнасці, дыскрымінацыі, усяго таго, што робіць чалавека рабом, падкрэсліў Францішак. Сустрэчу арганізавала праваслаўная архіепархія Буэнас-Айрэса, пад патранажам Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея I.

Рабства – гэта не з’ява з мінулага, звярнуў увагу Святы Айцец. Гэтая практыка мае сёння розныя формы: гандаль людзьмі, выкарыстанне людзей праз правакаванне іх запазычанасці, жорсткае абыходжанне з дзецьмі, сексуальная эксплуатацыя і прымусовая хатняя праца, пералічыў Папа. Ён перакананы, што афіцыйныя лічбы такіх выпадкаў заніжаныя. Па некаторых дадзеных, больш за 40 мільёнаў чалавек, мужчын, але асабліва жанчын і дзяцей, пакутуюць ад рабства.

Гэта злачынства супраць чалавечнасці, лічыць Францішак, таму ніхто не можа застацца абыякавым да з’явы сучаснага рабства. Ён назваў дзве задачы, якія стаяць перад грамадствам: глыбокае разуменне праблемы і дапамога ахвярам, абарона іх правоў. 

Пантыфік перакананы, што фундаментам рабства з’яўляюцца галеча, насілле і карупцыя. Адсюль выцякае неабходнасць інтэгральнага развіцця чалавека ад магчымасці добрай адукацыі да доступу да працы, паколькі ахвярамі рабства у большасці становяцца людзі бедныя і выкінутыя на ўзбочыну грамадства.


08/05/2018 13:06