Удзельнікі чатырнаццатага пасяджэння Звычайнай Рады Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў, якія сустракаліся ў Ватыкане 7 і 8 мая 2018 г., прынялі праект Працоўнага дакумента (Instrumentum Laboris) XV Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Працу Рады ўзначаліў папа Францішак. Сам Сінод будзе праходзіць 3-28 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане.
Праект “Instrumentum Laboris” з’яўляецца плёнам працы экспертаў на аснове адказаў на анкету падрыхтоўчага дакументу; вынікаў працы міжнароднага семінара па становішчы моладзі, які праходзіў у верасні 2017 г.; каментароў розных людзей і груп; а таксама выніковага дакумента перадсінадальнай моладзевай нарады, якая мела месца ў Ватыкане 19-24 сакавіка 2018 г. Дакумент стаў прадметам абмену думкамі членаў Рады. Іх заўвагі былі ўключаны ў канчатковую версію. Перагледжаны тэкст быў ухвалены ўсімі ўдзельнікамі.
Акрамя таго, члены Звычайнай Рады абмеркавалі некаторыя арганізацыйныя аспекты Сіноду Біскупаў і Звычайнай агульнай асамблеі, якая хутка пройдзе ў Ватыкане.
У канцы Святы Айцец падзякаваў членам Рады і ўдзельнікам за іх уклад і за дух братэрства, у якім адбылася сустрэча, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Генеральнага сакратарыята Сіноду Біскупаў.
All the contents on this site are copyrighted ©. |