cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа адкрыў новыя сядзібы фонда “Scholas Occurentes”

Папа адкрыў новыя сядзібы фонда “Scholas Occurentes” - REUTERS

12/05/2018 11:55

Аддавайцеся марам аб вялікім, крочце наперад, не бойцеся рызыкаваць, але заўсёды будзьце прадбачлівымі, таму што прадбачлівасць не абмяжоўвае, а накіроўвае вашу энергію, заклікаў Францішак маладых прадстаўнікоў Папскага фонда “Scholas Occurentes”. 11 мая 2018 г. Пантыфік наведаў яго рымскую сядзібу, дзе сустрэўся з моладзевымі аніматарамі, а таксама, з дапамогай тэлемосту, адкрыў новыя аддзяленні арганізацыі ў Аргентыне, Мазамбіку, Калумбіі і ЗША.

Благаслаўляючы моладзь на іншых кантынентах, Папа заўважыў, што яго благаслаўленне тычыцца таксама намаганняў, мараў і цяжкасцяў, якія павінен быў сустрэць і працягвае сустракаць на сваім шляху Фонд, несучы ў свет сваё пасланне. “Няхай Пан благаславіць працу ўсіх, хто тут працуе, а таксама тых, хто стварае перашкоды для гэтага праекту, каб убачылі ў ім дарогу жыцця”, - пажадаў Францішак.

Святы Айцец заклікаў юнакоў і дзяўчат быць прадбачлівымі, глыбока ўкаранёнымі ў канкрэтнае жыццё сваіх грамадстваў, не дазволіць скрасці ў сябе надзею, бараніць жыццё і ўласныя мары, а таксама накіроўваць энергію на добрыя справы. Пантыфік параіў моладзі заўсёды памятаць пра нацыянальныя карані і моцна ахоўваць уласную тоеснасць.

“Scholas Occurrentes” – гэта сетка адукацыйных праграм, ініцыяваных папам Францішкам яшчэ падчас яго служэння ў Буэнас-Айрэсе. Яна аб’ядноўвае каля 400 тыс. дзяржаўных і рэлігійных адукацыйных устаноў у больш чым 70 краінах свету, якія супрацоўнічаюць у сферы спорту, мастацтва і тэхналогій. У 2015 г. Святы Айцец надаў “Scholas Occurrentes” статус Папскага фонду.


12/05/2018 11:55