cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

У Ватыкане прэзентуюць два важных дакументы

У Ватыкане прэзентуюць два важных дакументы - ANSA

14/05/2018 13:50

У бліжэйшыя дні ў Ватыкане прэзентуюць два важных дакументы. У аўторак, 15 мая 2018 г. будзе прадстаўлены новы дакумент Апостальскай Сталіцы аб кантэмпляцыйным жыцці, а ў чацвер, 17 мая – аб некаторых аспектах актуальнай эканамічна-фінансавай сістэмы.

Інструкцыя, падрыхтаваная Кангрэгацыяй па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, будзе называцца “Cor Orans” (Сэрца ў малітве). У Ватыкане паведамілі, што афіцыйны тэкст з’явіцца на італьянскай і іспанскай мовах.

У сваю чаргу, дакумент на тэму некаторых аспектаў бягучай эканамічна-фінансавай сістэмы быў распрацавана сумесна Кангрэгацыяй Веравучэння і Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Ён будзе насіць назву “Oeconomicae et pecuniariae quaestiones” (Эканамічныя і фінансавыя пытанні), з італьянскім падзагалоўкам: Меркаванні па этычным распазнанні некаторых аспектаў бягучай эканамічна-фінансавай сістэмы. Чакаецца, што афіцыйны тэкст дакумента з’явіцца на італьянскай, французскай, англійскай, іспанскай, партугальскай і нямецкай мовах.


14/05/2018 13:50