cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Сям'я і моладзь

Дзяржсакратар аб праблеме кіберзлачыннасці

Дзяржсакратар аб праблеме кіберзлачыннасці - REUTERS

15/05/2018 16:16

Тэхналагічны прагрэс нясе шмат станоўчых вынікаў, але “мы не можам недаацэньваць цёмнага боку новага лічбавага свету, у якім жывём”, заўважыў кардынал Пьетра Паралін у пасланні да ўдзельнікаў 27-й Асамблеі Камісіі па прадухіленні злачынстваў і крымінальнага правасуддзя, якая праходзіць у Вене на тэму кіберзлачыннасці. 

“Мы ўсе павінны клапаціцца пра тое, каб сусветнае развіццё спрыяла годнасці ўсіх людзей, якія прыходзяць на свету, каб маглі развівацца здаровым і гарманічным чынам, у грамадстве, якое іх прымае і абараняе”, - напісаў кардынал. Ён нагадаў, што адной з мэтаў развіцця ААН з’яўляцца выкараненне ўсіх форм насілля супраць дзяцей.

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі спаслаўся на словы Францішка, які казаў аб магчымасці сапраўднага ўстойлівага развіцця толькі пры ўмове, што дзеці будуць пастаўлены ў цэнтр увагі, што яны будуць атрымліваць падтрымку і абарону ў фундаментальна важны для іх развіцця жыццёвы перыяд.

Кардынал Дзяржсакратар звярнуў увагу на тое, што распаўсюджванне выяў са сцэнамі насілля і парнаграфіі ўяўляе сур’ёзную пагрозу для псіхікі дзяцей; кібербулінг, секстынг і сексуальны шантаж псуе міжасабовыя і сацыяльныя адносіны, а сексуальнае спакушэнне праз інтэрнэт, прагляд сцэн гвалту і насілля ў прамым эфіры, арганізацыя прастытуцыі, гандаль людзьмі і падбухторванне да насілля і тэрарызму ў сеціве – усё гэта відавочныя прыклады жудасных злачынстваў, якія нельга талераваць ніякім чынам.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца запэўніў у гатоўнасці Апостальскай Сталіцы і Каталіцкага Касцёла да супрацоўніцтва ў стварэнні ўмоў для таго, каб усе дзеці маглі расці ў спакоі і бяспечным асяроддзі. 


15/05/2018 16:16