cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Прадстаўлены лагатып экуменічнага візіту Францішка ў Жэневу

Прадстаўлены лагатып экуменічнага візіту Францішка ў Жэневу - REUTERS

16/05/2018 11:29

Абнародаваны лагатып экуменічнага падарожжа Францішка ў Жэневу. На выяве прадстаўлены Касцёл у выглядзе лодкі з мачтай у выглядзе крыжа. Яна плыве па хвалях мора, якое сімвалізуе свет. Гэтыя раннехрысціянскія сімвалы абазначаюць давер і адзінства, якія чэрпаюць сваё натхненне з біблійнага паклікання вучняў і спасылаюцца на сцэну, калі Езус супакоіў хвалі на Галілейскім моры.

У верхняй частцы лагатыпу змешчана грэчаскае слова “oikoumene”, з якога выводзіцца паняцце “экуменічны”, што літаральна азначае населеную зямлю. Гэта слова з’яўляецца ў пачатку другога раздзела Евангелля св. Лукі, калі цэзар Аўгуст загадаў “зрабіць перапіс па ўсёй зямлі” (Лк 2,1) – ва ўсім вядомым на той момант заселеным свеце.

Папскі візіту у Жэневу, які пройдзе 21 чэрвеня 2018 г., прымеркаваны да 70-годдзя Сусветнай Рады Цэркваў і мае дэфіз: “Разам наперад, маліцца і працаваць”. 

Праграма аднадзённага падарожжа прадугледжвае сустрэчу з Прэзідэнтам Швейцарыі, экуменічную малітву, а затым сустрэчу ў Цэнтры Сусветнай Рады Цэркваў з казаннем і прамовай Святога Айца, урачысты абед у Экуменічным інстытуце ў Босэ, а таксама св. Імшу для мясцовай каталіцкай супольнасці ў Палацы кангрэсаў і выстаў. 

Гэта будзе 23 замежнае падарожжа Францішка. Ён стане трэцім Пантыфікам, які наведае Сусветную Раду Цэркваў. Раней тут былі Павел VI – у 1969 г., і св. Ян Павел II – у 1984 г.


16/05/2018 11:29