2018-05-16 13:04:00

Святы Айцец прывітаў дэлегацыю тайскіх будысцкіх манахаў


“Ад усяго сэрца жадаю, каб будысты і католікі станавіліся больш блізкімі да сябе, дзейнічалі ва ўзаемным веданні і ў павазе да кожнай з гэтых духоўных традыцый, былі ў свеце сведкамі каштоўнасцяў справядлівасці, міру і абароны чалавечай годнасці”, - сказаў Францішак, прымаючы 16 мая 2018 г. дэлегацыю будысцкіх манахаў з Тайланда.

Пантыфік таксама падзякаваў за каштоўны дар святой для будызму кнігі, перакладзенай на сучасную мову манахамі з храма Ват Пхо ў Бангкоку. “Гэта адчувальны знак вашай шчодрасці і сяброўства, якімі ўзаемна дзелімся ўжо шмат гадоў, дарогі, якая складаецца з невялікіх крокаў”, - сказаў Папа. 

Францішак нагадаў, у той жа час, ватыканскую сустрэчу паміж Паўлам VI і Самдэем Пхра Ванаратана, чый партрэт можна ўбачыць на ўваходзе ў штаб-кватэру Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Дэлегацыя тайскіх будысцкіх манахаў наведала гэту дыкастэрыю ў мінулыя дні.








All the contents on this site are copyrighted ©.