2018-05-19 15:17:00

Францішак моліцца за ахвяр авіякатастрофы на Кубе


Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр авіякастастрофы на Кубе і выказаў сваю блізкасць сваякам загінулых, жадаючы ім духоўнага супакою ў хрысціянскай надзеі. Адмысловую тэлеграму Пантыфік скіраваў за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна на імя старшыні Канферэнцыі Біскупаў Кубы, арцыбіскупа Дыянісія Гульерма Гарсіі Ібанэса, пастыра архідыяцэзіі Сант’яга-дэ-Куба.

Трагедыя здарылася 18 мая 2018 г. Пасажырскі лайнер “Boeing 737”, які эксплуатаваўся мясцовай авіякампаніяй “Cubana de Aviaciòn”, упаў адразу пасля ўзлёту ў 20 км на поўдзень ад сталіцы Кубы. Ён накіроўваўся з Гаваны ў горад Ольгін, які знаходзіцца на ўсходзе вострава. На дадзены момант вядома аб 107 загінулых і трох выжыўшых, якія знаходзяцца ў крытычным стане.








All the contents on this site are copyrighted ©.