cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Пантыфік: Пяцідзесятніца – кульмінацыя Вялікадня

Пантыфік: Пяцідзесятніца – кульмінацыя Вялікадня - AP

20/05/2018 14:38

Пяцідзесятніца – гэта кульмінацыя пасхальнага перыяду і народзіны Касцёла, нагадаў папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Regina Coeli”, якая прайшла 20 мая 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Пасля марыйнай малітвы Пантыфік абвясціў, што 29 чэрвеня адбудзецца ў Ватыкане кансісторый, падчас якога прызначыць 14 новых кардыналаў. “У сённяшняя ўрачыстасці Пяцідзесятніцы дасягае кульмінацыі пасхальны перыяд, у цэнтры якога знаходзіцца смерць і ўваскрасенне Езуса. Гэтае свята нагадвае нам і дазваляе нанава перажываць спасланне Святога Духа на апосталаў і іншых вучняў, якія сабраліся на малітве разам з Паннай Марыяй ў Вячэрніку (Дз 2, 1–11). У гэты дзень пачалася гісторыя хрысціянскай святасці, таму што Святы Дух з’яўляецца крыніцай святасці. Гэта не з’яўляецца прывілеяй для нешматлікіх, але пакліканнем для ўсіх.

Дзякуючы хросту мы усе пакліканы ўдзельнічаць ў цудоўным боскім жыцці Хрыста і з сакрамэнтам канфірмацыі, стаць яго сведкамі ў свеце. “Святы Дух вылівае святасць паўсюдна на святы народ верны Богу” ( Gaudete і et exsultate, 6). “Богу спадабалася асвячаць і збаўляць людзей не паасобку, і ўсялякай  ўзаемасувязі паміж імі, але ўтварыць з іх народ, які б пазнаваў Яго ў праўдзе і ў святасці служыў Яму” (Lumen gentium, 9).

Ужо праз пасрэдніцтва старажытных прарокаў Пан  абвясціў народу гэты свой план. Праз Езэкііла кажа: “Укладу мой дух ўсярэдзіну вас і вы будзеце жыць паводле маіх законаў і вы будзе назіраць і выконваць на практыцы мае нормы [...] Вы будзеце Маім народам, і Я буду вашым Богам “ (36,27 - 28). І праз вусны Ёэла абвяшчае: “Я вылью Дух Мой на кожнага чалавека і будуць прарочыць сыны і дочкі вашыя”.  [...] Таксама на рабоў і на рабыняў у гэтыя дні вылью Духа Майго. [...] Усе, хто кліча імя Пана будзе збаўлены” (3,1-2.5). Усе гэтыя прароцтвы рэалізуюцца ў Езусе Хрысце, “пасярэдніку і гаранту пастаяннага выліваньня Духа” (Messale Romano).

З дня Пяцідзесятніцы і аж да канца часоў, гэтая святасць, паўнатой якой з'яўляецца Хрыстус, даецца ўсім тым, хто адкрывае сябе Святому Духу і імкнецца быць яму паслухмяным. Святы Дух, прыйшоўшы да нас, перамагае засохласць, адкрывае сэрцы на надзею, стымулюе і спрыяе унутранай спеласці ў адносінах з Богам і з бліжнім. Апостал Павел кажа нам: “А плён духа - гэта любоў, радасць, спакой, доўгацярплівасць, лагоднасць, дабрыня, вернасць, далікатнасць, стрыманасць” (Гал 5, 22).

Папросім Панну Марыю, каб і сёння Касцёл атрымаў абноўленую Пяцідзесятніцу, адноўленую маладосць, каб дала нам радасць жыцця і сведчання аб Евангеллі і каб “напоўніў нас моцным жаданнем быць святым для большай славы Божай” (Gaudete et Exsultate, 177).

На завяршэнне сваёй нядзельнай сустрэчы з вернікамі, Пантыфік пажадаў рымлянам і пілігрымам добрай нядзелі і папрасіў аб малітве.

Ян Мойсік


20/05/2018 14:38