cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Святы Айцец назваў імёны будучых кардыналаў

Папа назваў імёны будучых кардыналаў

20/05/2018 14:27

Францішак абвясціў імёны новых кардыналаў. Адмысловы зварот ён зрабіў пасля малітвы "Regina Coeli", якая прайшла 20 мая 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. "З радасцю паведамляю, што 29 чэрвеня правяду кансісторый з нагоды прызначэння чатырнаццаці новых кардыналаў. Іх паходжанне выражае паўсюднасць Касцёла, які не перастае абвяшчаць міласэрную любоў Бога ўсім людзям на зямлі. Уключэнне новых кардыналаў у Рымскую дыяцэзію, акрамя таго, выражае непарыўную сувязь паміж Апостальскай Сталіцай і мясцовымі Касцёламі ва ўсім свеце", - сказаў Папа.

Кардынальскую годнасць атрымаюць: архіепіскап Луіс Рафаэль Сако, Патрыярх Вавілонскі Халдэйскай Каталіцкай Царквы; арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння; арцыбіскуп Анджэла Дэ Данаціс, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі; арцыбіскуп Анджэла Бэчу, субстытут па агульных пытаннях Дзяржсакратарыяту і спецыяльны дэлегат пры Суверэнным Вайсковым Мальтыйскім Ордэне; арцыбіскуп Конрад Краеўскі, Апостальскі элемазінарый; арцыбіскуп Джозэф Кутц, пастыр дыяцэзіі Карачы ў Пакістане; біскуп Антоніў Аўгусту душ Сантуш Марту, пастыр дыяцэзіі Лэйрыя-Фаціма ў Партугаліі; арцыбіскуп Пэдра Барэта, пастыр дыяцэзіі Гуанкаё ў Перу; арцыбіскуп Дэзірэ Царахазана, пастыр дыяцэзіі Туамасіна на Мадагаскары; арцыбіскуп Джузэпэ Петрокі, пастыр дыяцэзіі Аквіла ў Італіі; арцыбіскуп Томас Аквін Манё Маэда, пастыр дыяцэзіі Осака ў Японіі.

Акрамя таго, Францішак уключыць у склад Калегіі кардыналаў трох пастыраў, якія вылучыліся руплівым служэннем Касцёлу. Яны ўжо перакрочылі 80-гадовы парог і таму не змогуць прыняць удзел у магчымым канклаве. Гаворка ідзе пра мексіканскага арцыбіскупа Сэрхіа Абэса Рыверу, пастыра дыяцэзіі Халапа на пенсіі; балівійскага біскупа Тарыбіа Цікона Порка, тэрытарыяльнага прэлата Коракора на пенсіі; а таксама іспанскага законніка Аквіліна Бокаса Мэрына з кангрэгацыі Місіянераў Сыноў Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

"Молімся за новых кардыналаў, каб пацвярджаючы сваю адданасць Хрысту, міласэрнаму і вернаму Найвышэйшаму святару, яны дапамагалі мне ў служэнні Біскупа Рыма для дабра ўсяго вернага Божага народа", - заклікаў Святы Айцец.


20/05/2018 14:27