2018-05-20 14:49:00

Францішак: Дух Святы – гэта сіла, якая перамяняе свет


На важнасць Духа Святога як сілы, якая перамяняе сэрца і падзеі і якая спрыяе быць блізкім з Богам і Яго сведкам у свеце, падкрэсліў папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую ўзначаліў 20 мая 2018 г. на ўрачыстасць Пяцідзесятніцы у ватыканскай бызыліцы. У гаміліі Пантыфік нагадаў, што ў Дзеях Апосталаў спасланне Святога Духа параўноўваецца да “павеву моцнага ветру” (Дз 2, 2). Ён адзначыў, што вецер - гэта вялікая сіла, якая змяняе свет і ператварае сэрца і ход падзей ў ім. Гаворачы пра перамяненне сэрца Францішак сказаў, што вучні, якія раней былі спалоханымі становяцца адважнымі і ідуць з Ерусаліму да канцоў свету. “Святы Дух вызваляе душы памечаныя страхам. Пераадольвае супраціўленне...  Пашырае цесныя сэрцы і натхняе да служэння тых, хто адпачывае ў камфорце”, - адзначыў Папа.

Па словах Францішка Святы Дух не рэвалюцыянізуе жыцця вакол нас, але перамяняе нашыя сэрцы. “Гэта вялікая перамена: з вінаватых робіць нас справядлівымі і, такім чынам, усё мяняецца, таму што з рабоў граху, мы становімся свабоднымі, са слугаў – сынамі, з адкінутых – каштоўнымі, з расчараваных – поўнымі надзеі. Такім чынам Дух Святы вяртае радасць, робіць,  што ў нашым сэрцы квітнее супакой”, - заўважыу Святы Айцец.

Затым Папа падкрэсліў, што Святы Дух змяняе гісторыю свету і адкрывае новыя шляхі. У самыя цяжкія часы Святы Дух прыносіць яркую святасць!  “Ён душа Касцёла, заўсёды адраджае надзею, напаўняе радасцю, робіць плённай навіну, дае парасткі для жыцця”, - адзначыў Францішак.  Ён сказаў, што Святы Дух прыносіць “смак дзяцінства” у Касцёл. Спрыяе пастаяннаму аднаўленню і нагадвае Касцёлу, што нягледзячы на ​​шматвяковую гісторыю, ён заўсёды малады. “Святы Дух нясе адзінства ў фрагментарнасці, супакой ў нягодах, сілу ў спакусах. Гэта нагадвае Апостал Павел, калі сцвердзіў, што плёнам Святога Духа з’яўляецца  радасць, спакой, доўгацярплівасць, лагоднасць, дабрыня, вернасць. “Толькі той, хто жыве паводле Святога Духа знаходзіцца ў гэтым духоўным напружанні, калі імнецца  да Бога і да свету”, - сказаў на заканчэнне Папа.  

Ян Мойсік

 

 








All the contents on this site are copyrighted ©.