cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Святы Айцец сустрэўся з кіраўнікамі дыкастэрый

Святы Айцец сустрэўся з кіраўнікамі дыкастэрый

21/05/2018 15:23

Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі дыкастэрый Святога Пасаду. Пасяджэнне адбылося раніцай 21 мая 2017 г. у Балонскім зале Апостальскага палацу. У ім прынялі ўдзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў. Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведамляла аб тэмах, якія Папа абмяркоўваў са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі. Звычайна, падчас падобных сустрэч, вядзецца гаворка пра актуальныя праблемы Каталіцкага Касцёла і ставяцца асноўныя задачы, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамстваў Рымскай курыі. Апошні раз Пантыфік сустракаўся з кіраўнікамі ватыканскіх дыкастэрый 17 лістапада 2018 г.


21/05/2018 15:23