cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Біскупы просяць Святога Айца заняцца праблемай рахінджа

Біскупы просяць Святога Айца заняцца праблемай рахінджа - AFP

22/05/2018 15:31

Біскупы М'янмы папрасілі Францішка арганізаваць міжнародную канферэнцыю, прысвечаную праблемам рахінджа. На іх думку, ніхто не клапоціцца пра лёс гэтай этнічнай групы, нават мусульманскія краіны.

Рахінджа з’яўляюцца непажаданым народам. Самі лічаць, што бірманскі штат Араканэ – гэта іх дом. Бірманскія ж будысты прабуюць выгнаць іх, сцвярджаючы, што яны прыйшлі з суседняй Бангладэш. Гэта краіна прымае іх і дапамагае, але, як адзначыў кардынал Чарльз Бо, старшыня бірманскага епіскапату, гэта будзе працягвацца да таго часу, пакуль замежныя фонды аказваюць падтрымку.

Мусульманскія краіны вядуць шмат размоў пра рахінджа – з дапамогай, аднак, не спяшаюцца, у тым ліку не жадаюць прызнаваць за прадстаўнікамі групы сваё грамадзянства або даць пастаянны прытулак. На думку іерарха, у гэтым выпадку Папа з’яўляецца адзіным чалавекам, які можа пераканаць міжнародную супольнасць вырашыць праблему.

Бірманскі біскупы знаходзіліся ў Ватыкане з візітам “ad limina” і гаварылі аб гэтым з Францішкам. Пантыфік пагадзіўся ўзяць на сябе такую місію, хоць, як адзначыў, трэба дзейнічаць вельмі асцярожна. Кардынал Бо перакананы ў тым, што Папа справіцца з гэтай задачай. Падчас свайго візіту ў М’янму ў 2017 г. ён прадэманстраваў, што можа быць пачуты ўсімі.

“Ён пакінуў пасланне для ўсіх. І я думаю, што яно пачало даходзіць да ўсёй нацыі. Людзі з яшчэ большай павагай пачалі ставіцца да Папы, а таксама, ускосна, да Каталіцкага Касцёла. Мы самі адчуваем гэта. Мы біскупы, да прыкладу, пасля візіту Пантыфіка маем больш лёгкі доступ да ўладаў, і нават ваенных – нас прымаюць генералы”, - падзяліўся бірманскі іерарх. 

Паводле яго, атмасфера зараз станоўчая, што можна выкарыстаць. “Калі мы размаўлялі пра гэта з Папам, ён запэўніў нас, што не ігнаруе нікога і з кожным гатовы гаварыць. Мы бачылі гэта і падчас візіту, калі кіраўнік узброеных сіл пажадаў размаўляць з Папам, першы выйшаў з ініцыятывай сустрэцца з Францішкам. Папа пагадзіўся на гэта, і, такім чынам, змог выйсці да генерала з пасланнем міру”, - сказаў кардынал Бо.


22/05/2018 15:31