2011-03-11 17:10:12

100 год з дня нараджэняя былога кіраўніка нашай рэдакцыі


RealAudioMP3 11 сакавіка спаўняецца 100 год з дня нараджэння выдатнага святара, педагога, даследчыка гісторыі архімандрыта Льва Гарошкі. З 1970 па 1977 гг. архімандрыт узначальваў нашу Беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё.

Леў Гарошка нарадзіўся 11 сакавіка 1911 г. у вёсцы Трашчычы на Міршчыне. З 1923 па 1931 гг. вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі.
У 1937 г. скончыў Львоўскую грэка-каталіцкую багаслоўскую акадэмію, атрымаў святарскае пасвячэнне і служыў у розных парафіях Пінскай дыяцэзіі.

У чэрвені 1944 г. айцец Леў быў вымушаны пакінуць Беларусь. Ён жыў і працаваў у Германіі, Францыі, Італіі і Англіі. Апошнія сем гадоў свайго жыцця прысвяціў працы ў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.







All the contents on this site are copyrighted ©.