cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Касцёл

Святы Айцец пра спадчыну кардынала Ван Туана


RealAudioMP3 Пантыфік сустрэўся 6 ліпеня з удзельнікамі сесіі з нагоды заканчэння дыяцэзіяльнага этапу беатыфікацыйнага працэсу кардынала Франсуа-Ксаўе Нгуэна Ван Туана. Францішак адзначыў, што постаць в’етнамскага іерарха нікога не можа заставіць абыякавым. “Ёсць шмат людзей, якія могуць пацвердзіць, што яны былі пабудаваны сустрэчай са Слугой Божым у розныя моманты свайго жыцця. Рэчаіснасць дэманструе, што яго рэпутацыя святасці распаўсюдзілася праз сведчанне шматлікіх людзей, якія сустракаліся з ім і захавалі ў сэрцы Яго пяшчотную ўсмешку і веліч яго душы”, - адзначыў Папа. Ён дадаў, што многія, хто не ведаў кардынала Ван Туана асабіста, пазналі яго святарскую душу і аб’ядналіся з ім духоўна праз яго творы, простыя, але вельмі глыбокія. Святы Айцец адзначыў, што шмат людзей паведамілі аб ласках, атрыманых праз заступніцтва Слугі Божага.

Кардынал Ван Туан, які быў старшынёй Папскай рады “Iustitia et Pax” з 1998 г. да сваёй смерці ў 2002 г., раней правёў 13 гадоў як вязень сумлення ў в’етнамскіх турмах. Нягледзячы на катастрафічныя ўмовы ўтрымання, ён не толькі захаваў сваю веру і натхніў многіх католікаў гэтак жа стойка пераносіць ганенні, але нават звярнуў у хрысціянства некаторых турэмных ахоўнікаў.