cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Касцёл

Нядзелю Францішак правядзе ў Кастэль Гандольфа


RealAudioMP3 Нядзелю 14 ліпеня папа Францішак правядзе ў Кастэль Гандольфа. Свой дзень у летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў Святы Айцец распачне ў 9.30 сустрэчай з мясцовымі супрацоўнікамі. Францішка прывітае біскуп Альбана, на тэрыторыі менавіта гэтай дыяцэзіі знаходзіцца Кастэль Гандольфа, біскуп Марчэла Сэмерара, дырэктар Папскі віл Саверыа Петрыла і мэр горада Мілвія Манакэзі. Сустрэчу завершыць сваім выступленнем сам Папа. У поўдзень Пантыфік узначаліць малітву “Анёл Панскі” ад цэнтральнай брамы Апостальскага палаца. Затым паабедае з членамі супольнасці езуітаў, якія працуюць у Ватыканскай абсерваторыі, на чале з аргентынцам а. Хасэ Габрыэлем Фунэсам. Пасля абеду Святы Айцец вернецца ў Ватыкан.

Візіт папы Францішка ў Кастэль Гандольфа стане другім падчас яго пантыфікату, пасля гістарычнай сустрэчы 23 сакавіка з Бэнэдыктам XVI, які прабываў тут перад сваім перасяленнем у будынак кляштару “Mater Ecclesiae” у Ватыкане. Тым не менш, заўтра ўпершыню Францішак узначаліць малітву “Анёл Панскі” у летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў. Наступны візіт Папы ў Кастэль Гандольфа запланаваны на 15 жніўня. Пантыфік, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, узначаліць Эўхарыстыю ў мясцовым парафіяльным касцёле.

1 ліпеня Прэфектура папскага дому паведаміла, што ў ліпені і жніўні не будуць адбывацца агульныя аўдыенцыі з удзелам Пантыфіка. Яны адновяцца з 4 верасня. Акрамя таго, было паведамлена, што сустрэчы Папы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” летам будуць праходзіць у Ватыкане.

Трэба адзначыць, што папярэднікі Францішка праводзілі значную частку летняга перыяду ў Кастэль Гандольфа, размешчаным у 40 км ад Рыма, дзе пераважае больш лагодны клімат.