cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Падарожжы Папы

Пантыфік запрасіў маладых валанцёраў супрацьставіцца “культуры часовасці”


RealAudioMP3 Больш даваць, чым браць, прычым, рабіць гэта з усмешкай і дабрынёй, навучылі моладзь валанцёры Сусветных дзён моладзі, лічыць папа Францішак. Ён сустрэўся з добраахвотнікамі моладзевага форуму 28 ліпеня перад сваім ад’ёздам з Рыа-жэ-Жанейра. Службу, якую няслі гэтыя асобы, Пантыфік параўнаў з місіяй Яна Хрысціцеля, які падрыхтаваў шлях для Езуса. Кожны валанцёр уклаў сваю лепту ў тое, каб тысячам маладых людзей “падрыхтаваць дарогу” да сустрэчы з Хрыстом. Папа нагадаў, што “Бог заклікае да канчатковых рашэнняў, мае свой праект для кожнага” і заклікаў маладых валанцёраў распазнаць Божыя планы адносна сябе і адрэагаваць на пакліканне, ісці і рэалізаваць сваё шчасце.

Бог заклікае да святасці ўсіх але ў Яго ёсць свой унікальны шлях для кожнага. Некаторыя пакліканы асвяціць сябе праз стварэнне сям’і праз сакрамэнт сужэнства, адзначыў Святы Айцец і з горыччу дадаў, што для многіх сёння сужэнства – гэта “мода”, частка культуры часовасці і адноснасці. Шмат хто заклікае да “атрымання асалоды” ад сённяшняга дня, не думаючы пра будучыню. Яны кажуць, што не варта браць на сябе абавязак на ўсё жыццё, рабіць канчатковы выбар, прымаць рашэнне “назаўсёды”. Пантыфік запрасіў маладых валанцёраў “быць рэвалюцыянерамі” і пайсці супраць плыні, супрацьставіцца гэтай “культуры часовасці”, якая прапаведуе, што, нібыта, сённяшняя моладзь не ў стане ўзяць на сябе адказнасць, не здольная любіць па-сапраднаму. “Я веру ў вас, моладзь, і малюся за вас! Майце мужнасць, каб “ісці супраць плыні”! Не бойцеся быць шчаслівымі!”, - заклікаў Францішак.

Папа нагадаў, што сярод моладзі ёсць і тыя, каго Бог кліча да выключнага служэння ў святарстве, манаскім жыцці або ў розных галінах апостальства, каб прыводзіць да Хрыста ўсіх, асабліва найбольш патрабуючых. “Я ніколі не забудуся тое 21 верасня – мне было тады 17 гадоў – калі, пасля таго, як я прыйшоў у касцёл св. Хасэ дэ Флорэса на споведзь, я пачуў у першы раз, што Бог кліча мяне”, - прызнаўся Пантыфік. “Не бойцеся таго, што Бог кліча вас! Варта сказаць “так”! У Ім уся наша радасць!”, - дадаў ён. Папа параіў добраахвотнікам Сусветных дзён моладзі заўсёды пытацца Хрыста, чаго ён чакае ад іх, і ў якім напрамку яны павінны ісці.

На моладзевым форуме ў Рыа-дэ-Жанейра працавала рэкордная колькасць валанцёраў – 60 тыс.; 7 тыс. з іх прыехалі з іншых краін.