cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Касцёл

Святы Айцец сустрэўся з лідэрамі “Неакатэхуменальнага шляху”


RealAudioMP3 14 лютага 2014 г., папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Доме св. Марты заснавальнікаў і лідэраў руху “Неакатэхуменальны шлях” Кіка Аргуэльё, Кармэн Эрнандэс і а. Марыё Пецы. Падчас сустрэчы Святы Айцец перадаў благаслаўленне святарам якія будуць адказныя за 28 евангелізацыйных місій ў краіны Еўропы і ЗША. Паводле Кіка Аргуэльё, Пантыфік выказаў сваё задавальненне дзейнасцю руха і заклікаў з адвагай ісці наперад. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё заснавальнік “Неакатэхуменальнага шляху” расказаў у чым заключаюцца сэнс евангелізацыйнай ініцыятывы “Missio ad gentes”, удзельнікаў якой благаславіў Папа. Паводле яго, кожная місійная група, якая складаецца з чатырох сем’яў і святара адпраўляецца ў месца дзе адсутнічае прысутнасць Касцёла, у глыбока секулярызаваныя асяродкі і ўласным прыкладам сведчаць пра прыгажосць жыцця Евангеллем. Людзі “застаюцца глыбока ўражаныя гэтымі сем’ямі з шматлікімі дзецьмі, звышнатуральнымі адносінамі якія ёсць паміж імі і Святым Духам”, сказаў Аргуэльё і дадаў, што гэта сведчанне “кранае свет”. Паводле яго, такі стыль прапаведвання адпавядае закліку Хрыста да вучняў: любіць адно аднаго і трываць у адзінстве, для больш пераканаўчага сведчання.

1 лютага 2014 г. папа Францішак сустракаўся з вялікай дэлегацыяй “Неакатэхуменальнага шляху”. Ён таксама благаславіў евангелізацыйныя групы, якія накіраваліся ў краіны Азіі: Кітай, Індыю, В’етнам і Манголію.