cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Экуменізм

Кардынал Каспер: з абраннем Францішка наступіла новая “культура ва ўздыманні рашэнняў”


RealAudioMP3 З абраннем папы Францішка наступіла новая культура ў прыняцці рашэнняў у Ватыкане, лічыць былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Вальтэр Каспер. “Папа імкнецца да свабоднай дыскусіі”, - сказаў журналістам у Мюнхене нямецкі пурпурат. 14 лютага 2014 г. ён атрымаў Нямецкую прэмію культуры. Кардынал Каспер у пантыфікаце Францішка бачыць новыя магчымасці для экуменізму. На думку іерарха, Папа можа прыўнесці да яго свой вопыт працы з праваслаўнымі, пяцідзесятнікамі і габрэямі, калі быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. Былы старшыня ватыканскай дыкастэрыі нагадаў, што кардынал Хорхе Марыя Берголіа заўсёды выкарыстоўваў у сваёй працы паняцце “прыміранай разнастайнасці”, і “кніжны дыялог замяніў у сяброўства з рабінам”.

Іерарх нагадаў, што ў экуменічным дыялогу яго ўдзельнікі высказваюцца за адзінства, аднак з тэалагічнага боку кожны яго разумее інакш, што неабходна хутка ўдакладніць. У гэтым кантэксце кардынал заклікаў хрысціянскія канфесіі больш грунтоўна задумацца над гэтым пытаннем.

Кардынал Каспер, які да 2010 г. кіраваў Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству, падкрсэліў значэнне сваіх асабістых сустрэч з хрысціянамі іншых Цэркваў. “Калі існуе сяброўства і давер, тады ўсё ідзе па добрай дарозе”, - сказаў іерарх.

Я. Мойсік