Францішак стварыў Папскую камісію па абароне непаўналетніх
Святы Айцец заснаваў
22 сакавіка 2014 г. Папскую камісію па абароне непаўналетніх. У склад гэтай новай
ватыканскай структуры ўвайшлі 5 свецкіх асоб і 3 прадстаўнікі духавенства. Катрын
Банэ з Францыі – гэта вядомы кансультант у дзіцячай і падлеткавай псіхіятрыі; Мэры
Колінз з Ірландыі з’яўляецца заснавальніцай фонду, які займаецца абаронай дзяцей ад
сексуальнага насілля і прафілактыкай залежнасці ад інтэрнэту і мабільных тэхналогій;
Шэйла Холінз са Злучаных Штатаў – спецыяліст у галіне псіхічнага здароўя; Клаўдыё
Папале з Італіі з’яўляецца афіцыялам дысцыплінарнай секцыі Кангрэгацыі Веравучэння;
Ганна Сухоцка з Польшчы – спецыяліст па канстытуцыйнаму праву; кардынал Шон Патрык
О’Мэлі, арцыбіскуп Бостана, добра вядомы сваімі намаганняў па абароне непаўналетніх;
айцец Мігель Умберта Яньес, езуіт – выкладчык маральнай тэалогіі ў Грыгарыянскім універсітэце;
айцец Ханс Цольнэр, езуіт, з’яўляецца супрацоўнікам “Цэнтра па абароне дзяцей” у тым
жа ўніверсітэце – усе яны ўвайшлі ў склад Папскай камісіі.
На першапачатковым
этапе асноўныя намаганні 8-асабовага складу будуць сканцэнтраваны на падрыхтоўцы статута
Камісіі, які вызначыць яе задачы і кампетэнцыі. У новую структуру ў будучыні ўвойдуць
іншыя асобы, якія прадставяць “розных геаграфічныя рэгіёны свету”, - гаворыцца ў заяве
Залы Друку Святога Пасаду.