Агучаны падрабязнасці фінансавай рэформы Святога Пасаду і Ватыкана
Кардынал Джордж Пэл,
кіраўнік новастворанага Сакратарыяту па эканамічных пытаннях, паведаміў 9 ліпеня 2014
г. аб зменах, якія закрануць ватыканскія ўстановы. Іх мэтай з’яўляецца “ліквідацыя
выяўленых недахопаў і рызык” і “стварэнне новай платформа для паляпшэння эканамічнага
кіравання ў будучыні”. Па-першае, змены закрануць Адміністрацыю маёмасці Апостальскай
Сталіцы. Яе Звычайная секцыя ўвойдзе ў склад Сакратарыяту па эканамічных пытаннях,
што дазволіць ажыццяўляць эканамічны кантроль у дачыненні да ўстаноў Святога Пасаду,
у тым ліку працэдур закупак і адпаведнага размеркавання чалавечых рэсурсаў. Іншыя
структуры Адміністрацыі маёмасці засяродзяцца выключна на забеспячэнні ролі гэтай
структуры як казначэйства Святога Пасаду і Ватыкана і задачах па цесных адносінах
з усімі асноўнымі цэнтральнымі банкамі, у адпаведнасці з рэкамендацыямі “MONEYVAL”.
Кардынал
Пэл паведаміў, што Сакратарыят па эканамічных пытаннях прызначыў тэхнічны камітэт
для вывучэння становішча Пенсійнага фонду Святога Пасаду і Ватыкана. Да канца года
ім будуць унесены прапановы адносна магчымых змен. Сродкаў для выплат сёння дастаткова,
але Фонд павінен забяспечыць іх наяўнасць для будучых пакаленняў у зменлівых умовах.
Мяркуецца, што новы статут будзе падрыхтаваны да канца 2014 г., каб адаптаваць арганізацыю
Пенсійнага фонду да новай эканамічна-адміністрацыйнай структуры Апостальскай Сталіцы.
Змены
закрануць таксама ватыканскія СМІ. На працягу бліжэйшых 12 месяцаў будзе апублікавана
справаздача амерыканскіх экспертаў, якія праводзілі маніторынг у Ватыкане, і план
рэформы медыя. Яе мэтай, заявіў ватыканскі кардынал, з’яўляецца адаптацыя да сучасных
умоў, павышэнне ўзроўню каардынацыі і скрачэнне выдаткаў. Базай стануць паспяховыя
інтэрнэт-ініцыятывы апошніх гадоў. Планаваннем рэформ зоймецца спецыяльны камітэт,
які будзе складацца з міжнародных экспертаў і прадстаўнікоў ватыканскіх СМІ.
Кардынал
Пэл паведаміў аб прызначэнні новага старшыні Назіральнай рады Інстытута рэлігійных
спраў – Ватыканскага банка. Ім стаў французскі фінансіст Жан-Батыст дэ Франсю. 9 ліпеня
2014 г. ён змяніў на гэтай пасадзе Эрнста фон Фрэйберга. На працягу наступных трох
гадоў будзе перагледжаны статут банка і яго дзейнасць. Падставай стануць тры стратэгічныя
прыярытэты: умацаванне бізнес-асновы Інстытута, паступовы пераход фінансаў пад кіраванне
новаствораным Упраўленнем па кіраванні ватыканскімі актывамі (Vatican Asset Management),
факусіраванне Ватыканскага банка на фінансавых кансультацыях і паслугах для духавенства,
парафій, дыяцэзій і супрацоўнікаў Ватыкана.
Кардынал Пэл паведаміў, што Святы
Айцец ухваліў гэтыя важныя ініцыятывы. “Існуе шмат праблем і нас чакае шмат працы
наперадзе”, - заявіў ён падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Ватыкане
9 ліпеня 2014 г.
Кардынал-прэфект паінфармаваў таксама аб стварэнні невялікага
бюро па кіраванні праектамі (Project Management Office), якое ўзначаліць Дэні Кейсі,
які да нядаўняга часу быў бізнес-менеджэрам Сіднэйскай архідыяцэзіі. Гэта дапаможа
ў рэалізацыі некаторых з прапанаваных змен. Бюро будзе падпарадкавана непасрэдна кардыналу-прэфекту.
Сакратарыят па эканамічных пытаннях у верасні 2014 г. пачне падрыхтоўку бюджэту
на 2015 г. Да гэтага часу кожная з ватыканскіх дыкастэрый і структур павінна прапанаваць
свой унутраны бюджэт, якога ў далейшым будзе забавязана строга прытрымлівацца.