cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Касцёл

Папа больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам


RealAudioMP3 Святы Айцец больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем папы Францішка, гэты абрад будуць здзяйсняць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі. У Рыме Пантыфік будзе проста ўручаць сімвалічныя атрыбуты біскупскай вопраткі 29 чэрвеня – ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла. Раней увесь абрад здзяйсняўся асабіста Папам. З 2015 г. іерархі будуць прыбываць у Ватыкан толькі для таго, каб прыняць удзел у літургіі са Святым Айцом і благаслаўленні паліяў.

Адпаведнае паведамленне было разаслана ва ўсе Апостальскія нунцыятуры свету кіраўніком Службы папскіх літургічных цэлебрацый кс. прэлатам Гвіда Марыні яшчэ 12 студзеня 2015 г. Новая практыка будзе падкрэсліваць адзінства арцыбіскупаў Мітрапалітаў не толькі са Святым Айцом, але і ўсім мясцовым Касцёлам, патлумачыў святар у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.