cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Пантыфік / Гаміліі

Святы Айцец: хрысціянства – вера канкрэтных ўчынкаў


Хрысціянская рэлігія – канкрэтная. Яна выражаецца ў добрых учынках, адзначыў папа Францішак 23 лютага 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік заўважыў, што многія людзі толькі робяць выгляд, што з’яўляюцца хрысціянамі. Яны шукаюць у прыналежнасці да Касцёла хутчэй прэстыжу, чым нагоды для таго, каб служыць самым бедным, не бяруць на сябе ніякіх абавязацельстваў.

Каментуючы “евангельскую дыялектыку паміж “казаць” і “рабіць”, Папа спаслаўся на словы Езуса, які аблічаў крывадушнасць кніжнікаў і фарысеяў, запрашаючы сваіх вучняў і іншых людзей прытрымлівацца таго, чаму яны вучаць, але не паводзіць сябе так, як яны.

“Пан нас вучыць шляху ўчынкаў”, - перакананы Святы Айцец. Не дастаткова называць сябе “вялікімі католікамі”, але трэба захоўваюць сябе належным чынам. Пантыфік паставіў у прыклад бацькоў, якія называюць сябе католікамі, але ніколі не маюць часу, каб паразмаўляць, пагуляць са сваімі дзецьмі, або выслухаць іх. “Магчыма нават іх бацькі жывуць у доме састарэлых, але яны заўсёды заняты і не маюць магчымасці, каб наведаць іх і застаўляюць іх пакінутымі”, - сказаў Папа. Веравызнанне такіх людзей, гэта “рэлігія словаў”. Яны кажуць аб сваёй прыналежнасці да Касцёла, але дзейнічаюць згодна з духам гэтага веку, падкрэсліў Пантыфік.

Францішак назваў спакусай веру без ўчынкаў. У той жа час ён нагадаў словы напрарок Ісая: “Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро... Шукайце правасуддзя, дапамагайце прыгнечанаму, абараняйце сірату, заступайцеся за ўдаву”. Гэтыя словы, паводле Папы, дэманструюць бясконцую міласэрнасць Бога, які кажа чалавецтву: “Прыходзьце і рассудзім. Калі грахі вашыя будуць, як чырвань, збялеюць як снег”.

“Міласэрнасць Пана выходзіць насустрач тым, хто мае адвагу дыскутаваць з Ім, але дыскутаваць аб праўдзе, аб тым, што раблю і чаго не раблю. Быць хрысціянінам азначае рабіць: спаўняць волю Божую”, - сказаў Пантыфік і нагадаў, што менавіта аб гэтым Пан спытаецца ў людзей у апошні дзень: спытаецца аб тым, што мы зрабілі для галоднага, прагнучага, звяволенага, чужынца.