cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Святы Пасад / Падзеі і дакументы

Ватыканскія музеі заахвочваюць да донарства крыві


Новая ініцыятыва “RossoArte”, у якой прымаюць удзел Ватыканскія музеі, мае на мэце заахвоціць да донарства крыві. Усім, хто зробіць гэта ў рымскім цэнтры пералівання крыві “Tor Vergata” будзе ўручаны адмысловы білет на ўваход у Ватыканскія музеі без чаргі па спецыяльным кошце. Наведвальнік-донар павінен будзе заплаціць усяго 4 еўра. Білет можа быць выкарыстаны ў любы час да канца 2016 года. 

“RossoArte” – гэта своеасаблівая падзяка для выбару тых, хто сведчыць грамадзянскую салідарнасць, заявілі аўтары ініцыятывы, афіцыйная прэзентацыя якой пройдзе 7 красавіка.

Дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы падкрэсліў, што “RossoArte” – гэта “цудоўны саюз паміж крывёю, якая генеруе і сілкуе жыццё, і мастацтвам, якое дае суцяшэнне і шчасце”.