cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Пантыфік / Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Пантыфік падвёў вынікі падарожжа ў Польшчу


Францішак падвёў вынікі свайго падарожжа ў Польшчу. Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 3 жніўня 2016 г. ён нагадаў, што нагодай для візіту сталі Сусветныя дні моладзі, які прайшлі праз 25 гадоў пасля аналагічнай сустрэчы ў Чэнстахове. Папа заўважыў, што з таго часу змянілася Польшча, Еўропа і ўвесь свет, але новае пакаленне ўдзельнікаў форума “дало адказ на сённяшні выклік, дало знак надзеі, які называецца братэрствам”.

“Яшчэ адзін раз яны адказалі на заклік: прыбылі з усяго свету, а некаторыя дагэтуль знаходзяцца там. Гэта было свята колераў, розных абліччаў, моваў, гісторый. Я не ведаю, як у іх атрымліваецца: яны размаўляюць на розных мовах, але разумеюць адно аднаго! Чаму? Таму што маюць жаданне ісці разам, будаваць масты, братэрства! Яны прыйшлі са сваімі ранамі, пытаннямі, але, перш за ўсё, з радасным жаданнем сустрэцца і яшчэ раз утварылі мазаіку братэрства. Эмблематычны вобраз форума – гэта шматкаляровае мора ўзнятых моладдзю сцягаў: сапраўды, на Сусветных днях моладзі сцягі краін становяцца яшчэ прыгажэйшымі, можна сказаць, яны “ачышчаюцца”, і нават чцягі канфліктуючых краін развіваюцца побач. Гэта цудоўна!”, - заўважыў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што сёлетняя сустрэча праходзіла ў кантэксце Юбілею Міласэрнасці. Ён таксама ўзгадаў пра памерлую ў Вене маладую ўдзельніцу Сусветных дзён моладзі Сюзану Руфі з Рымскай дыяцэзіі і італьянскую журналісткуАнну Марыю Якабіні, якая адышла ў вечнасць у Кракаве.

Каментуючы іншыя этапы свайго прабывання ў Польшы Пантыфік асаблівым чынам адзначыў візіт у санктуарый Маці Божай у Чэнстахове, дзе пад позіркам Марыі мог зразумець духоўны сэнс шляху польскага народа, “гісторыя якога непарыўным чынам звязана з крыжам Хрыста”. 

“Тут можна дакрануцца рукой да веры святога народу, вернага Богу, які захоўвае надзею ў выпрабаваннях, а таксама мудрасць, якой з’яўляецца раўнавага паміж традыцыяй і інавацыямі, памяццю і будучыняй. Польшча сёння нагадвае ўсёй Еўропе, што не можа быць будучыні для кантынента без яго асноватворных каштоўнасцяў, якія, са свайго боку, маюць у цэнтры хрысціянскае бачанне чалавека. Сярод гэтых каштоўнасцяў знаходзіцца міласэрнасць, асаблівымі апосталамі якой былі двое вялікіх дзяцей польскай зямлі: св. Фаўстына Кавальская і св. Ян Павел ІІ”, - падкрэсліў Пантыфік. 

Папа звярнуў увагу таксама і на глабальнае вымярэнне сваёй пілігрымкі. Свет, па яго словах, пакліканы адказаць на заклік пагражаючай яму “фрагментарнай” вайны. У гэтым кантэксце ён звярнуў увагу на значэнне маўчання падчас візіту ў “Аўшвіц-Біркенаў”. 

“У гэтым маўчанні я слухаў, я чуў прысутнасць ўсіх душаў, які тут загінулі. Я адчуў спагаду, Божую міласэрнасць, якую некаторыя святыя душы здолелі прынесці таксама і ў гэтае пекла. У гэтым вялікім маўчанні я маліўся за ўсіх ахвяраў насілля і вайны. І тут, у гэтым месцы, я больш чым калі-небудзь усвядоміў каштоўнасць памяці, не толькі як успаміну пра падзеі мінулага, але як папярэджання і адказнасці за сёння і заўтра, каб зерне нянавісці і насілля не ўкаранілася ў баразне гісторыі”, - сказаў Папа.

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Францішак нагадаў, што 4 жніўня ў Каталіцкім Касцёле будзе адзначацца ўспамін апекуна святароў і пробашчаў – св. Яна Марыі Віянэя. Ён заклікаў вучыцца ад гэтага дбайнага пастыра пакоры, даверу да Бога і мужнаму сведчанню веры.