cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Пантыфік / Гаміліі

Пантыфік: Езус у малітве – фундамент хрысціянскага жыцця


Фундаментам хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус Хрыстус, які моліцца за нас перад абліччам Айца, адзначыў папа Францішак 28 кастрычніка 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

Аналізуючы ўрывак з Евангелля паводле св. Лукі (Лк 6, 12-19), Пантыфік падкрэсліў, што краевугольным каменем хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус у малітве. “Езус узышоў на гару маліцца і правёў ноч у малітве да Бога”, - гаворыцца ў Святым Пісанні. Толькі пасля гэтага, нагадаў Францішак, адбываецца ўсё іншае: выбар апосталаў, аздараўленні хворых, барацьба са злымі духамі. “Езус маліўся і працягвае маліцца за Каталіцкі Касцёл. Краевугольны камень Касцёла – гэта Пан перад Айцом, які заступаецца, моліцца за нас”, - сказаў Францішак.

Кожны раз, перш чым здзейсніць цуд, Езус моліцца, звярнуў увагу Святы Айцец і прывёў у якасці прыкладаў сцэны Апошняй вячэры, уваскрашэння Лазара, малітвы на гары Аліўнай, нарэшце, смерці на крыжы. “Жыццё Езуса скончылася ў малітве”, - сказаў Францішак.

“Кожны з нас можа сказаць: я ўпэўнены, што Езус моліцца за мяне; вось Ён перад абліччам Айца і ўзгадвае маё імя”, - дадаў Папа. “Паразважаем над выпадкам, які меў месца перад мукамі Пана, калі Езус звярнуўся да Пятра са словамі: “Сымоне, Сымоне, вось сатана дамагаўся прасеяць вас, як пшаніцу, але Я папрасіў за цябе, каб не знікла твая вера” (Лк 22, 31). “Тое, што Езус кажа Пятру, кажа кожнаму з нас”, - запэўніў Пантыфік.

“Гэтая думка надае ўпэўненасці. Я належу да гэтай супольнасці, устойлівай, бо яе краевугольным каменем з’яўляецца Езус, Езус, які моліцца за мяне, за нас”, - сказаў Папа і заклікаў паразважаць над гэтай таямніцай Касцёла.