cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Пантыфік / Дакументы і звароты

Святы Айцец павіншаваў Патрыярха Маскоўскага з юбілеем


Папа Францішак скіраваў віншавальнае пасланне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з нагоды яго 70-годдзя. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы адзначыў Дзень нараджэння 22 лістапада 2016 г.

“Хачу пераказаць мае найлепшыя пажаданні Вам, майму ўмілаванаму брату ў Хрысце, і запэўніць Вас у маіх гарачых малітвах. Дзякую Пану за тыя ласкі, якімі ён благаславіў Ваша жыццё і Ваша служэнне ў якасці Пастыра Рускай Праваслаўнай Царквы. Я глыбока ўдзячны Вам за Ваш асабісты ўклад у збліжэнне нашых Цэркваў і з асаблівым пачуццем узгадваю нашу гістарычную сустрэчу ў Гаване”, - напісаў Папа.

Пантыфік перадаў Патрыярху Кірылу частку рэліквій св. Францішка Асізскага, у адказ на дар часткі рэліквій св. Серафіма Сароўскага, які нядаўна атрымаў ад яго. 

“Напоўнены пасхальнай радасцю і прагнучы міру для ўсіх Божых тварэнняў, Францішак правамерна лічыцца адным з самых блізкіх да св. Серафіма святых”, - падкрэсліў Папа і пажадаў, гэтыя два святыя, “якія ўжо злучыліся на Нябёсах”, дапамагалі ў супольнай працы на карысць дасягнення міру і поўнай еднасці.