cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Пантыфік / Дакументы і звароты

Пантыфік запэўніў Дональда Трампа ў малітве


Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве Дональда Трампа, які 20 студзеня 2017 г. урычыста ўступіў на пасаду 45-га Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Пантыфік скіраваў да новага амерыканскага лідэра віншавальную тэлеграму.

“У час, калі наша чалавечая сям’я пакутуе ад цяжкіх гуманітарных крызісаў, якія патрабуюць дальнабачных і паяднаных палітычных адказаў, я малюся, каб Вашыя рашэнні былі кіраваныя багатымі духоўнымі і маральнымі каштоўнасцямі, якія сфарміравалі гісторыю амерыканскага народу, і намаганнямі Вашай краіны на карысць чалавечай годнасці і свабоды ва ўсім свеце”, - напісаў Святы Айцец.

“Няхай пад Вашым кіраўніцтвам веліч Амерыкі будзе надалей вымярацца перш за ўсё яе клопатам аб бедных, адчужаных і патрабуючых, якія як Лазар стаяць перад нашымі дзвярыма. З гэтымі пачуццямі прашу Бога, каб адарыў Вас і Вашу сям’ю, а таксама ўвесь амерыканскі народ сваім благаслаўленнем міру, згоды і ўсімі матэрыяльнымі і духоўнымі дабротамі”, - пажадаў папа Францішак.