cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Пантыфік / Сустрэчы і падзеі

Папа: мафіёзная культура – несумяшчальная з верай


“Грамадства мае патрэбу ў тым, каб быць аздароўленым ад карупцыі, вымаганняў, гандлю наркотыкамі, зброяй, людзьмі, у тым ліку дзецьмі, якія прымушаюцца да рабства”, - адзначыў папа Францішак 23 студзеня 2017 г. падчас аўдыенцыі для супрацоўнікаў італьянскага Нацыянальнага ўпраўлення па барацьбе з мафіяй і тэрырызмам.

Святы Айцец падкрэсліў, што “мафіёзная культура” і тэрарызм цалкам супрацьлеглыя веры і Евангеллю і з’яўляюцца праявамі “культуры смерці”. Барацьба з імі складаная і рызыкоўная, але ў той час, як ніколі неабходная. Існуе вялікая патрэба ў тым, каб вызваліцца ад ўлады злачынных арганізацый, адказных за насілле і прыгнёт, заплямленых чалавечай крывёй, сказаў Папа.

Карупцыя, вымаганні, гандль наркотыкамі і зброяй, гандль людзьмі – гэта сапраўдныя “сацыяльныя раны, а ў той жа час, глабальныя выклікі, на якія міжнародная супольнасць паклікана з рашучасцю адказаць”, - сказаў Папа і пажадаў, каб барацьбе з гэтымі з’явамі спадарожнічала блізкае супрацоўніцтва паміж краінамі. 

Асаблівым чынам Святы Айцец заклікаў супрацьстаяць гандлю людзьмі і кантрабандзе мігрантаў. “Гэта вельмі цяжкія злачынствы, якія ўдараюць па самым слабым са слабых”, - сказаў Францішак. Ён падкрэсліў, што людзі, якія ўцякаюць ад войнаў, насілля і пераследу, “маюць права атрымаць належную гасціннасць і абарону ў краінах, які называюць сябе цывілізаванымі”.

Паводле Францішка, акрамя барацьбы з злачынанню, асаблівая ўвага павінна надавацца выхаваўчай дзейнасці сярод моладзі. Да яе пакліканы сем’і, школы, хрысціянскія супольнасці, спартыўныя і культурныя аб’яднанні. Важна “пачынаць ад выхавання сумленняў” скіроўваючы людзей да сумленнасці, міралюбівасці і салідарнасці, сказаў Папа.