cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:
Ватыканскае радыё

Галоўная / Пантыфік / Дакументы і звароты

Францішак і Тавадрас ІІ падпісалі сумесную дэкларацыю


Папа Францішак і Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрас ІІ падпісалі сумесную дэкларацыю аб прадаўжэнні шляху да поўнай эўхарыстычнай еднасці і адзінства паміж Цэрквамі. Гэта адбылося вечарам 28 красавіка 2017 г. на завяршэнне сустрэчы паміж прадстаяцелямі ў каірскай рэзідэнцыі Патрыярха.

Бакі абавязаліся ўзаемна прызнаваць дзейснасць удзеленага сакрамэнту хросту, паглыбляць экуменічны дыялог, актыўна выступаць у падтрымку міру паміж народамі і рэлігіямі, змагацца за сацыяльную справядлівасць і сведчыць аб веры ў сучасным свеце. 

У дакуменце падкрэсліваецца, што крыніцай адзінства паміж Цэрквамі з’яўляецца поўная еднасць, якая існавала ў першыя стагоддзі хрысціяства і выражалася ў малітве і літургіі, ушанаванні адных і тых жа мучанікаў і святых, а таксама ў развіцці манаства.

У дэкларацыі адзначаецца, што для будавання адзінства паміж Цэрквамі важнае значэнне мае супольная малітва і сведчанне аб фундаментальных хрысціянскіх каштоўнасцях. Папа і Патрыярх падкрэслілі таксама значэнне экуменізму мучанікаў.

“Просім Бога, нашага Айца, весці нас, праз часы і спосабамі, якія выбярэ Святы Дух, да поўнай еднасці ў містычным Целе Хрыста”, - адзначылі ў сумеснай дэкларацыі прадстаяцелі.